Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі наведае Брусель з рабочым візітам
12 сакавіка адбудзецца рабочы візіт у Брусель (Бельгія) намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі.
Беларускі прадстаўнік узначаліць нацыянальную дэлегацыю на штогадовай сустрэчы старэйшых службовых асоб знешнепалітычных ведамстваў краін — удзельніц „Усходняга партнёрства” (УП) з удзелам Еўрапейскага камісара па еўрапейскай палітыцы суседства Ёханэса Хана і кіраўніка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Федэрыка Магерыні.
Сустрэча будзе прысвечана рэалізацыі мэтаў і задач, узгодненых на саміце Усходняга партнёрства ў Бруселі ў 2017 годзе, а таксама ўдасканаленню дзейнасці рабочых органаў УП. БелаПАН
