Намеснік спікера Сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі сыходзіць у адстаўку



Станіслаў Карчэўскі з PiS сыходзіць у адстаўку. Ён быў намеснікам спікера 10-га тэрміну Сената з лістапада 2019. У 2015-2019 гадах быў спікерам Сената.

Станіслаў Карчэўскі нарадзіўся 14 лістапада 1955 г. у Варшаве. Медык па прафесіі, скончыў спецыялізацыю па агульнай хірургіі. З 1981 года працаваў у раённай бальніцы ў Nowym Mieście nad Pilicą.

„Я сыходжу з пасады намесніка спікера Сената і вяртаюся да медыцынскай прафесіі,” – сказаў Станіслаў Карчэўскі.

Ён падкрэсліў, што ўсё яшчэ будзе сенатарам і не адыходзіць ад палітыкі. Карчэўскі дадаў, што па-ранейшаму будзе працаваць у шпіталі Nowym Mieście nad Pilicą.

Магчыма будуць далейшыя змены сярода кіруючых элітаў.

Беларукае Радыё Рацыя

Фота wprost.pl