Рыгора Кастусёва выклікалі ў Шклоўскі РАУС



Намесніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва выклікалі ў Шклоўскі РАУС. Яго азнаёмілі з дапоўненым пратаколам пра адміністрацыйнае правапарушэнне. А гэта – ўшанаванне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, якое прайшло ў Свіслачы 26-га кастрычніка:

– Пасля мерапрыемства памяці паўстанцаў Каліноўкага Шклоўскі РАУС адправіў гэтыя дакументы назад у Свіслач. Зараз у дадатак да пратакола былі прыкладзеныя шматлікія сведчанні, нават дыск з відэазапісам. Мяне азнаёмілі пратаколам, які, па словах супрацоўніка шклоўскага РАУС будзе накіраваны ў суд. Будзем чакаць новай інфармацыі.

У цырымоніі ўшанавання памяці паўстанцаў у Свіслачы прысутнічалі многія грамадскія актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі.

Рыгора Кастусёва асабліва абурае той факт, што да пратаколу ў якасці доказу правапарушэння далучылі відэа-матэрыялы з пахавання мясцовага грамадскага актывіста Віктара Дзясяціка, якога яго паплечнікі праводзілі ў апошні шлях якраз у Дзень памяці герояў.

Беларускае Радыё Рацыя