Чакаецца візіт Федэрыкі Магерыні ў Беларусь



Чакаецца, што ў канцы бягучага тыдня Беларусь наведае з візітам вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага звязу па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў заснавальнік і дырэктар Савета па міжнародных адносінах «Менскі дыялог» Яўген Прэйгерман.

Адказваючы на ​​пытанне журналістаў, чаму сярод удзельнікаў форуму «Менскага дыялогу» «Еўрапейская бяспека: адысці ад краю прорвы», які мае адбыцца ў Менску 7-8 кастрычніка няма Федэрыкі Магерыні, Яўген Прэйгерман сказаў: «Графік спадарыні Магерыні дазволіў ёй прыехаць толькі на некалькі дзён да нашага форума. Таму на гэтым тыдні ў раёне пятніцы-суботы будзе візіт высокага ўзроўню, які будзе прысвечаны тэматыцы „Усходняга партнёрства”. Дэлегацыю ЕЗ будзе ўзначальваць Магерыні. Думалі сумясціць, але, на жаль, графік не дазволіў».

Сустрэча „Усходняга партнёрства” высокага ўзроўню пройдзе ў Менску 4-5 кастрычніка.

zviazda.by