Напярэдадні выбараў Аляксандр Лукашэнка на кані?
Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў найлепшай сітуацыі, калі параўноваць з папярэднімі выбарчымі кампаніямі. Так мяркуе знаны беларускі гісторык і палітык Валянцін Голубеў. На яго думку, у сучаснай палітычнай сітуацыі, калі, у прыватнасці, адбываецца вайна ва Украіне, Беларусь сярод сваіх краін-суседак выглядае найбольш стабільна, а гэта якраз тое, што падабаецца “простаму абывацелю”:
– Мы ездзім за мяжу і разумеем, што мы жывём горш. Горш, чым у Польшчы, Германіі і г.д. Нават пра Літву ёсць што казаць, хоць у іх ёсць свае праблемы. Мы жывём сярэдне. Не горш, чым у Расеі ці Украіне. І самае галоўнае – наша краіна не робіць подласцяў у дачыненні да іншых. І, сапраўды, няма такой вялізарнай карупцыі.
Цалкам гутарку з Валянцінам Голубевым прапануем паслухаць сёння, 25 студзеня, у 18.40 паводле беларускага часу на хвалях нашага Беларускага Радыё Рацыя, у публіцыстычнай праграме “Мы Бачым”. Тэма праграмы: “Лідары ды іх роля на сучаснай беларускай палітычнай сцэне”.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота kp.ru