Народнае веча ў Кіеве
У цэнтры Кіева, на плошчы Незалежнасці, актывісты праводзяць народнае Веча. Галоўная тэма – незадаволенасць дзейнасцю прэзідэнта Парашэнкі. На дадзены момант сабралася каля 500 чалавек.
21-22 лістапада на плошчы Незалежнасці ва Украіне адзначаюць Дзень свабоды і годнасці ў гонар Рэвалюцыі годнасці і Аранжавай рэвалюцыі. Напярэдадні, 21 лістапада, актывісты заблакавалі правядзенне канцэрта на плошчы Незалежнасці, прымеркаванага да другой гадавіны пачатку Еўрамайдану.
Людзей абурыла, што гадавіну такой падзеі хацелі адзначыць як свята. Таму актывісты арганізавалі альтэрнатыўную сцэну і адмежаваліся ад афіцыйнага мерапрыемства.
Паводле pravda.com.ua
Фота hromadske.tv