Народная Амбасада: дзякуючы нам, беларуская тэма надалей застаецца ў аўстрыйскай інфармацыйнай прасторы



Austrian flag

У Аўстрыі надалей працуе Народная Амбасада Беларусі. Яна займаецца як развязаннем пытанняў прадстаўнікоў беларускай дыяспары і арганізацыі акцый салідарнасці, так і сустрэчамі з мясцовымі палітыкамі, — расказала прадстаўніца Анастасія:

— Многа рознай працы: пачынаючы з размоваў і простых кантактаў з палітыкамі Аўстрыі, з медыямі, з заступнікамі розных арганізацый. Нашыя мэты: расказваць аб сітуацыі Беларусі; падтрымліваць абмеркаванне; знаходзіць спосабы дапамогі; знаходзіць кантакты, як памагчы нашым людзям, што былі вымушаныя з’ехаць.

Суразмоўца звярнула ўвагу, што дзякуючы дзейнасці Народнай Амбасады беларуская тэма надалей застаецца ў аўстрыйскай інфармацыйнай прасторы.

Беларускае Радыё Рацыя