“Народная Воля” супраць Міністэрства інфармацыі
“Народная Воля” супраць Міністэрства інфармацыі. У Вярхоўным судзе выданне патрабуе прызнаць несапраўдным папярэджанне, вынесенае за артыкул Святланы Калінкінай „На ланцуг!”.
Артыкул прысвечаны ратыфікацыі дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Міністэрства інфармацыі ўбачыла ў артыкуле „распаўсюджванне недакладнай інфармацыі, якая ўводзіць чытача ў зман”.
Журналіст Святлана Калінкіна перакананая – гэта яе асабістае меркаванне, якое яна мае права выказваць:
– Я падкрэсліваю, што меркаванні могуць быць рознымі. Па беларускім заканадаўстве меркаванне наогул не можа быць абвержанае, яно можа не адпавядаць рэчаіснасці, яно можа існаваць як меркаванне.
У Вярхоўным судзе адбылося папярэдняе слуханне па справе газеты „Народная воля” супраць Міністэрства інфармацыі, дзе журналісты прапанавалі пайсці на “міравую”, – кажа Святлана Калінкіна.
– Мы усё ж такі прапаноўвалі міравое пагадненне з Міністэрствам інфармацыі, каб яны адклікалі сваё папярэджанне, яны адмовіліся гэта рабіць. Таму слуханні, я думаю, пачнуцца на наступным тыдні. Па сутнасці справы. Дарэчы, меркаванне пра тое, што з Саюзу гэтага можна выйсці, – гэта не толькі маё меркаванне.
На судзе выступіў заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў, які расказаў, што меркаванне Святланы Калінкінай мае права на існаванне.
Гэта другое папярэджанне, вынесенае „Народнай волі” ў 2014 годзе. Асноўныя слуханні па справе пачнуцца на наступным тыдні.
Паводле слоў прадстаўніка выдання ў судзе Андрэя Бастунца, калі суд пакіне яго ў сіле, у Міністэрства інфармацыі з’явіцца магчымасць прыпыніць выхад газеты. Асноўныя слуханні па справе пачнуцца на наступным тыдні. Справу разглядае суддзя Алена Кастрама.
Судовае паседжанне прызначана на 23 студзеня.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота bsdp.org