Нарвегія адгароджваецца ад Расеі 200-мятровым плотам



Улады Нарвегіі заявілі, што да маразоў адгародзяцца ад Расеі 200-мятровым плотам. Будаваны плот вышынёй 3, 5 метраў павінен абараніць краіну ад нелегальнай плыні мігрантаў з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі – паведамляе Reuters.

Агароджу размесцяць побач з прапускным пунктам „Барысаглебск-Стурскуг” у камуне Сер-Варангер. Яна ўскладніць пераход бежанцаў у Нарвегію праз лес. У плоце плануецца брама, паведамляюць улады краіны.

Выданне адзначае, што не ўсе нарвежскія палітыкі згодныя з такім памкненнем і некаторыя выступаюць супраць пабудовы агароджы.

Паводле даных выдання мяжу Нарвегіі з РФ летась нелегальна перайшло ажно 250 тысяч (!) чалавек. Па словах мінсітра юстыцыі і грамадскай бяспекі Нарвегіі Андэрса Анундсэна, у экстранных сітуацыях пры масавым наплыве бежанцаў з тэрыторыі Расеі агароджа дапаможа забяспечыць бяспеку.

Найбольш напружаная сітуацыя на гэтай мяжы адзначалася ўвосень 2015-га, калі ў Нарвегію з РФ імкнулася перабрацца да 200 чалавек штодзень, пераважна выхадцаў з Сірыі.

У студзені стала вядома, што Нарвегія масава дэпартуе прыехаўшых з расейскай тэрыторыі бежанцаў назад.

Сухапутная мяжа Нарвегіі з Расеяй мае агульную працягласць каля 200 км.

Беларускае Радыё Рацыя, фота EPA.