Нарвегія далучылася да сектаральных санкцый супраць уладаў Беларусі
Пра далучэнне да сектаральных санкцый Еўразвязу супраць уладаў Беларусі заявіў 12 ліпеня ўрад Нарвегіі. “Сёння Нарвегія далучылася да новых сектаральных санкцый ЕС супраць Беларусі ў адказ на сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, якія здзяйсняюцца ўладамі краіны”, — сказала міністр замежных спраў – Іне Эрыксен-Сёрэйдэ.
Ва ўрадавым прэс-рэлізе адзначаецца пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з-за арышту актывістаў апазіцыі, пераследу праваабаронцаў і спробаў прымусіць замаўчаць незалежныя СМІ. “Сектаральныя санкцыі дэманструюць рашучасць Нарвегіі і яе еўрапейскіх партнёраў жорстка рэагаваць на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Рэжым павінен вызваліць палітвязняў і пачаць дыялог з дэмакратычнымі сіламі, а не працягваць правальную палітыку”, – лічыць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Беларускае Радыё Рацыя