Нарвегія здымае санкцыі з Беларусі



Нарвегія паведамляе пра зняццё санкцый з Беларусі ў адпаведнасці з рашэннем, прынятым 15 лютага на сустрэчы кіраўнікоў МЗС-аў краін Еўразвязу. Прыгадаем, што калі Еўразвяз уводзіў санкцый у дачыненні да афіцыйнага Менска, да іх далучыліся яшчэ дзевяць краін, у тым ліку чальцы Еўрапейскай эканамічнай зоны – Нарвегія і Ліхтэнштэйн. Санкцыі дзейнічалі больш за 13 гадоў, і закраналі 170 беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку Лукашэнку і шэраг прадпрыемстваў.

Паводле tut.by

Фота regnum.ru