„Наступная мэта Расеі — Беларусь”



Чатырыста шэсцьдзесят другі дзень вайны ва Украіне.  Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, ці гатовы сустрэцца з Уладзімірам Пуціным. Ён адзначыў, што гэта можа адбыцца толькі пасля вываду расейскіх войскаў з Украіны.

Украінскі лідар падкрэсліў, што Пуцін пазбягаў кантакту з ім на працягу двух гадоў, нават тэлефонных размоў. На думку Зяленскага, расейскаму прэзідэнту няма чаго сказаць, піша РБК-Украіна.

“Пуцін толькі хоча захапіць Украіну вайной і знішчыць украінскую дзяржаўнасць”, — сказаў Зяленскі. А таксама ён падзяліўся меркаваннем, якая наступная мэта Расеі. “Наступная мэта Пуціна — Беларусь”, — сказаў ён.

Апошні раз Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін бачыліся на сустрэчы лідараў “нармандскай чацвёркі” ў Парыжы ў снежні 2019 года.

Беларускае Радыё Рацыя