Наступны год будзе вырашальным для Беларусі



19 лістапада ў Менску адбылося пасяджэнне Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэс.

Сябры Рады Кангрэсу абмеркавалі парламенцкую “выбарчую” кампанію, якая чарговы раз паказала, што рэальных выбараў у Беларусі няма. Правячая кліка ператварыла іх у бессэнсоўны рытуал з загадзя вядомым вынікам. 

„Выбарчая сістэма” даўно стала неад’емнай часткай механізма ўтрымання дыктатарам улады над краінай. Такой жа, як яго сілавыя структуры.

Сябры БНК падкрэслілі, што перамагчы правячую кліку на арганізаваных ёй „выбарах” немагчыма. Таму неабходна вярнуць краіне свабоду можна толькі праз масавы працяглы мірны пратэст. Таму наступны год стане вырашальным для Беларусі.

Сябры Рады таксама прынялі Заяву наконт падпісання 8 снежня ў Маскве Лукашэнкам дамовы аб «паглыбленні інтэграцыі» з Расейскай Федэрацыяй. Сёння ніхто з грамадзянаў Беларусі не ведае сутнасці гэтага дакумента, які вызначае далейшы лёс нашай краіны: быць ёй незалежнай дзяржавай, ці стаць часткай Расеі? Гэтым самым Лукашэнка здзяйсняе дзяржаўнае злачынства і парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Таму Беларускі Нацыянальны Кангрэс патрабуе неадкладнага абнародвання ўсіх дакументаў, падрыхтаваных для падпісання 8 снежня. Паводле Канстытуцыі, улада ў Рэспубліцы Беларусь належыць народу – і толькі народ мае права вырашаць лёс дзяржавы…

Падчас пасяджэння Рады БНК было абмеркавана і шэраг іншых пытанняў, а таксама вырашаліся бліжэйшыя задачы БНК.

Беларускае Радыё Рацыя