Наступныя выбары ў Беларусі будуць у 2023 годзе
Наступныя выбары ў Беларусі будуць толькі ў 2023 годзе. Выбары ў мясцовыя саветы, якія мусілі прайсці цягам бліжэйшых 100 дзён, пераносяцца на паўтара года наперад.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі сёння за ўвядзенне Адзінага дня галасавання. Гэта значыць, што паўнамоцтвы дэпутатаў мясцовых саветаў працягнутыя да наступных парламенцкіх выбараў. Выбары ў мясцовыя саветы мусілі адбыцца не пазней за 18 студзеня 2022 года. А наступныя выбары ў парламент — не пазней за 5 лістапада 2023-га.
Беларускае Радыё Рацыя