Наступствы будуць вельмі цяжкімі для ўлады



Наступствы ад вынікаў так званых прэзідэнцкіх выбараў і разгонаў дэманстрацый будуць вельмі цяжкімі для ўлады, – упэўнены былы старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, філосаф Анатоль Ляўковіч.

Палітык кажа, што перадусім гэта пагоршыць міжнародныя пазіцыі краіны:

– Улада застанецца, але наступствы будуць цяжкія. Макей працаваў на тое, каб адкрыць акно ў Еўропу, Яно б прыадчынілася, можа б, не акно, а фортка. Дык яна, зразумела, прызачыніцца. Геапалітычныя арэлі, тут ёсць іншыя рэчы, скажам, і для атлантыстаў і для Захаду. Беларусь нібы ў цэнтры гэтых арэляў.

Датычна сітуацыі ўнутры краіны, то Анатоль Ляўковіч адзначае, што ўлада згубіла легітымнасць у вачах большасці грамадства. Адсюль наступствы будуць самыя непрадказальныя.

Беларускае Радыё Рацыя