НАТА нарошчвае свае сілы ў Еўропе
НАТА гатовае ўхваліць разгортванне войскаў у Еўропе, але базы ў Польшчы не будзе, каб не правакаваць Расею, паведамляе The Wall Street Journal.
Менавіта такое рашэнне, хутчэй за ўсё, прымуць міністры абароны краін НАТА ў час іх сустрэчы на наступным тыдні. Пры гэтым дакладная колькасць войскаў, і тое, колькі вайскоўцаў прадаставіць кожная краіна, маюць вызначыць пазней.
Агенцтва Reuters піша, што запланаванае нарошчванне сіл НАТА ў Еўропе можа стаць самым буйным з часоў халоднай вайны. Намер умацаваць свой ўсходні фланг у альянсе тлумачаць занепакоенасцю дзеяннямі Расеі ва Украіне.
