НАТА павялічвае ваенную прысутнасць ва Усходняй Еўропе
НАТА павялічвае ваенную прысутнасць ва Усходняй Еўропе. У апошнія дні дзяржавамі альянсу былі абвешчаныя некалькі ініцыятываў, паведамляе reform.by.

„Саюзнікі па НАТА пераводзяць сілы ў стан гатоўнасці і накіроўваюць дадатковыя караблі і знішчальнікі ў месцы разгортвання НАТА ва Усходняй Еўропе, узмацняючы стрымліванне і абарону саюзнікаў, паколькі Расея працягвае нарошчваць сваю ваенную прысутнасць ва Украіне і вакол яе”, – гаворыцца ў афіцыйнай заяве альянсу.
У заяве згадваецца адпраўка Даніяй фрэгата ў Балтыйскае мора. Таксама краіна мае намер перакінуць у Літву чатыры знішчальнікі F-16, якія будуць удзельнічаць у патруляванні рэгіёна. Іспанія накіруе караблі да ваенна-марскіх сіл НАТА, таксама яна разглядае перакідку знішчальнікаў у Балгарыю. Францыя аб’явіла гатоўнасць накіраваць сілы ў Румынію. Нідэрланды з красавіка адправяць два F-35 у Балгарыю.
