НАТА перасцерагае Лукашэнку і Пуціна
НАТА перасцерагае прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і афіцыйнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку ад дэстабілізацыі на ўсходнім флангу альянсу. Пра гэта сказаў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг у інтэрв’ю Welt am Sonntag.
Па словах Столтэнберга, краіны-сябры НАТА сур’ёзна занепакоеныя цесным узаемадзеяннем паміж Пуціным і Лукашэнкам, якое назіраецца апошнія месяцы. Ён адзначыў, што альянс у надзвычайнай сітуацыі гатовы ўстаць на абарону саюзнікаў пры любым выглядзе пагроз, калі такія будуць зыходзіць з Менска і Масквы.
Столтэнберг таксама сказаў, што Беларусь становіцца “ўсё больш і больш залежнай” ад Расеі, у сувязі з чым пагадненне аб партнёрстве з Менскам нядаўна было значна скарочана, і будзе надалей пераглядацца.
Беларускае Радыё Рацыя