НАТА правядзе ў Еўропе найбуйнейшыя з часоў халоднай вайны вучэнні



Паўночнаатлантычны альянс (НАТА) восенню 2018 года правядзе ў Еўропе вучэнні Trident Juncture, найбуйнейшыя з часоў халоднай вайны.

Пра гэта паведаміў камандуючы Корпусам марской пяхоты ЗША генерал Роберт Неллер на слуханнях у Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. „У кастрычніку гэтага года пройдуць маштабныя вучэнні НАТА, якія стануць самымі буйнымі манеўрамі з амфібіямі з часоў піку халоднай вайны”, – распавёў камандуючы. Ён дадаў, што ў манеўрах прымуць удзел каля 45 тыс. вайскоўцаў краін НАТА, а таксама дзясяткі караблёў і самалётаў, якія былі задзейнічаныя ў манеўрах ля берагоў Нарвегіі па адбіцці „зымітаванай пагрозы”.

Неллер адзначыў, што чакае дэмаршаў і іншых дзеянняў з боку Расеі. „Але я думаю, што гэта паказвае сур’ёзнасць нашай стратэгіі, а таксама тое, што нашы еўрапейскія саюзнікі хочуць бачыць нашу прысутнасць там (у Еўропе, – рэд.) І нашу прыхільнасць да іх абароны”, – дадаў ён.

Вучэнні Trident Juncture праводзяцца раз у тры гады. Да апошніх вучэнняў у 2015 годзе, у якіх прымалі ўдзел каля 36 тыс. вайскоўцаў краін НАТА, далучылася і Украіна. Нагадаем, кіраўнік ваеннай разведвальнай службы (КРС) Нарвегіі Мортэн Хага Лундэ заявіў, што бамбавікі Расейскай Федэрацыі прынялі ўдзел у адпрацоўцы нанясення удараў па Нарвегіі.

rbc.ua

Фота deschide.md