НАТА заклікала Беларусь спыніць падтрымку Расеі
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг падчас прэс-канферэнцыі ў Бруселі заявіў, што Беларусь была саўдзельніцай расейскага ўварвання з самага яго пачатку. Цяпер яна павінна спыніць свой удзел у вайне Расеі супраць Украіны.
Прытым, паводле Столтэнберга, удзел Беларусі трэба адлічваць нават не з пачатку вайны, а «нават да яе пачатку, таму што Беларусь дазволіла выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для мабілізацыі буйных падраздзяленняў Расіі для ўварвання ва Украіну.
Такім чынам, падкрэслівае генеральны сакратар НАТА: «Беларусь ужо ўцягнутая ў вайну, падтрымліваючы расейскае ўварванне. Мы заклікаем Беларусь гэта спыніць, каб Расея больш яе не выкарыстоўвала для вядзення гэтай брутальнай вайны супраць суседа-Украіны».
Фота: trend.az