Наталля Іванова: У вагнераўцаў больш няма відавочнага лідара



У вагнераўцаў больш няма відавочнага лідара, хаця як структура яны працягваюць сваё існаванне. Такі асноўны вынік смерці Яўгенія Прыгожына.

У цэлым на ход вайны гэта паўплываць можа мала. У гэтым перакананая актывістка дэмакратычных пратэстных расейцаў Demokrati-JA, грамадзянка Расеі, якая жыве ў Нямеччыне, Наталля Іванова:

– Канешне яны недзе ёсць, яны ж не знікнуць за адзін дзень. Штосьці з імі далей будзе адбывацца. Нейкія выказванні былі, што яны збіраюцца помсціць, выходзіць на вуліцы, на плошчы. Цяжка сказаць, тое што іх абезгаловілі гэта нядрэнна, як я думаю.

Наталля Іванова дадала, што зрабіць высновы пра тое, што далей будзе з вагнераўцамі, прасцей непасрэдна тым, хто зараз знаходзіцца ў Беларусі. Паколькі на дыстанцыі цяжка аналізаваць такую інфармацыю.

Беларускае Радыё Рацыя