Наталля Качанава – кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта
Наталля Качанава – віцэ-прэм’ер Беларусі – стала кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта, а Максім Рыжанкоў – першы віцэ-прэзідэнт НАК — намеснікам кіраўніка АП. Пра гэта паведамілі ў тэлеэфіры тэлеканала «Беларусь 1» днём 21 снежня.
Нагадаем, 5 снежня 2016 года Аляксандр Косінец і Канстанцін Мартынецкі былі вызваленыя ад пасад кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ў сувязі з пераходам на іншую працу. Чыноўнікі пратрымаліся на сваіх пасадах нядоўга — два і паўтара года адпаведна. Пра іх новыя месцы працы да гэтага часу нічога невядома.
Фота tut.by