Наталля Кісель знялася з выбараў
Прэтэндэнтка ў прэзідэнты Наталля Кісель здымае кандыдатуру з перадвыбарчай кампаніі, паведамляе abw.by.
Раней яна заяўляла, што сабрала 108 тысяч подпісаў. Кіраўнік яе ініцыятыўнай групы Сяргей Штода сказаў, што ў іх ад пачатку не было плану ўдзельнічаць у «выбарчым цырку». Ставілася задача адцягнуць галасы ад Лукашэнкі на сябе, «жраць сістэму знутры» – сказаў ён.
10 чэрвеня Сяргей Штода прызнаў, што ў зборы подпісаў удзельнічалі не толькі сябры іх ініцыятыўнай групы, што ёсць парушэннем выбарчага заканадаўства.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com