Наталля Пінчук на Нобелеўскай канферэнцыі міру-2023



31 жніўня ў Осла адбылася Нобелеўская канферэнцыя міру–2023, якая сёлета адзначае дасягненні праваабаронцаў, вызначае рызыкі, з якімі яны сутыкаюцца, і заклікае да дзеянняў у падтрымку іх працы.

На ёй выступілі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру, маладыя актывісты, а таксама прадстаўнікі трох лаўрэатаў 2022 года — у тым ліку жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук.

Таксама падчас канферэнцыі прэзентавалі Сланечнікавую дэкларацыю, якая заклікае да абароны праваабаронцаў, што знаходзяцца ў небяспецы. Дэкларацыя распрацавана сумесна з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру 2022 года: Цэнтрам грамадзянскіх свабод, «Мемарыялам», «Вясной» ад імя Алеся, і падпісана шэрагам лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, арганізацый, фондаў, прыватных асоб і ўніверсітэтаў.

вясна