Наталля Радзіна: Галоўная наша мэта – паказаць, што сярод нас жывуць героі
На Дзень Волі ў Варшаве прайшла цырымонія ўручэння прэміі Хартыі’97 імя Віктара Івашкевіча.
[Not a valid template]
Лаўрэатамі прэміі за 2014 год сталі былыя палітвязні Васіль Парфянкоў і Эдуард Лобаў, баксёр і пашыральнік беларускай мовы Віталь Гуркоў і рэжысёр дакументальнага кіно Антон Цялежнікаў, адзіны, хто здолеў асабіста прысутнічаць на ўручэнні прэміі.
– Для мяне гэта гонар атрымаць такую прэмію, гэта можа будзе падштурхоўваць іншых людзей рабіць нешта карыснае для нашай агульнай справы, для Бацькаўшчыны, для Беларусі. Без падтрымкі, без салідарнасці нам цяжка будзе перамагчы.
Галоўны рэдактар Хартыі’97 Наталля Радзіна лічыць, што выбар лаўрэатаў у гэтым годзе сведчыць пра асаблівую прыкмету часу, у якім займацца палітыкай вымушаны ўсё: і журналісты, і мастакі, і музыкі, і спартоўцы.
– Зараз такі час, калі кожны павінен сам сабе адказаць на пытанне: хто я? Важная для мяне мая краіна ці не? Момант ісціны і кожны для сябе адказвае. І такія асобы, як Віталь Гуркоў, як раз заахвочваюць астатніх “не быць скотам”. Галоўнае для прэміі Хартыі заўсёды было паказаць, што сярод нас жывуць героі.
Мерыпрыемства было праведзена ў Беларускім доме ў Варшаве.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя