Наталля Радзіна: Заказчыкі забойства Шарамета могуць быць адкуль заўгодна



“Павел дамагаўся поспеху ва ўсіх сваіх праектах і заўсёды раздражняў тых, каму было, што хаваць,” – заявіла галоўны рэдактар ​​charter97.org Наталля Радзіна, каментуючы забойства ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета.

радзіна

“Паўла справядліва можна называць беларуска-расейска-ўкраінскім журналістам.

Ва ўсіх гэтых трох краінах ён дамогся вядомасці: пачынаў у Беларусі ў незалежнай прэсе, стаў асабістым ворагам Лукашэнкі (ён любіў так сябе называць, але гэта было праўдай), трапіў у турму як карэспандэнт ОРТ, пасля вызвалення перабраўся ў Расею, а калі сталі «закручваць гайкі» і там, з’ехаў працаваць у Кіеў.

Ён быў прафесіяналам, таму хутка дамогся поспеху і там.

Раздражняў многіх – што ў Беларусі, што ў Расеі, што ва Украіне, таму што быў рэзкім, не саромеўся ў эпітэтах, навешваў ярлыкі, зрываў пакровы. Але заўсёды быў цікавым. З ім ніколі не было сумна.

Пазіцыі нашы часта не супадалі, лаяліся мы з ім да хрыпаты, але заўсёды, адразу ж, па яго ж ініцыятыве, мірыліся. І немагчыма было на яго доўга злавацца…

Хто яго забіў – не ведаю. Але заказчыкі могуць быць адкуль заўгодна, у тым ліку з Менска,” – сказала Наталля Радзіна.