Наталлю Качанаву абралі старшынёй Савета Рэспублікі



Качанава занадта ліберальная, а абставіны патрабуюць больш жорсткага кіраўніка. Так палітолаг Павел Усаў тлумачыць прызначэнне сілавіка ў прэзідэнцкую адміністрацыю.

Цяпер генерал-маёр Ігар Сергяенка – былы першы намеснік старшыні КДБ Беларусі – кіруе Адміністрацыяй прэзідэнта, яго намеснік – доктар юрыдычных навук, прафесар Вольга Чупрыс, якая раней працавала ў БДУ. Тут захоўваецца гендарны баланс, бо вырашэнне сацыяльных пытанняў, як гэта было пры Качанавай, адзін з прыярытэтаў адміністрацыі. Наперадзе яшчэ – канфрантацыя з Расеяй, прэзідэнцкія выбары і магчымыя змены ў Канстытуцыі, пра якія гаворыцца пакуль што кулуарная. Нагадвае Павел Усаў:

– Улічваючы той факт, што патрэбны будзе пашыраны кантроль за ўсім апаратам вертыкалі ў Беларусі ў перыяд гэтай канфрантацыі з Расеяй, асабліва ў рэгіёнах, лагічным выглядае прызначэнне Сергяенкі на пасаду кіраўніка Адміністрацыі. Качанава была прыкладам ліберальнага, мяккага падыходу да ўнутранай сітуацыі ў Беларусі. А зараз, відавочна, сітуацыя радыкальным чынам мяняецца.

Наталлю Качанаву абралі старшынёй Савета Рэспублікі. За яе кандыдатуру прагаласавалі ўсе 60 абраных і прызначаных чальцоў Верхняй палаты. Для чыноўніцы – гэта своеасаблівая «ціхая адстаўка», так кажа палітолаг Павел Усаў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sputnik.by