NATO пачало буйныя вайсковыя вучэнні ў Міжземным моры
Упершыню за некалькі дзесяцігоддзяў на час вучэнняў пад камандаванне NATO перайшоў амерыканскі авіяносец.

У Міжземным моры пачаліся вучэньні NATO з удзелам амерыканскай авіяноснай ударнай групы і сілаў іншых чальцоў альянсу, якія будуць адпрацоўваць сумесныя манеўры. Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі».
Вучэнні «Удар Нэптуна» (Neptune Strike) праводзяцца з 2020 года і не прызначаныя для адпрацоўкі якіх-небудзь магчымых сцэнараў, звязаных з Украінай, заявіў у пятніцу прэс-сакратар Пэнтагону Джон Кірбі.
Прэс-сакратар Белага дому Джэн Псакі заявіла, што вучэнні «прадэманструюць адзінства, магчымасці і сілу трансатлантычнага альянсу».
Міністэрства абароны Расеі на мінулым тыдні абвясціла пра ўласныя вучэнні ва ўсіх зонах адказнасці, у тым ліку ў Міжземным моры. Плануецца, што ў вучэннях, якія пройдуць у студзені-лютым, прымуць удзел больш за 140 караблёў і дапаможных судоў, 60 лятальных апаратаў і каля 10 тысяч вайскоўцаў.
