NATO пачынае нефармальную сустрэчу па сітуацыі ва Украіне



NATO пачынае нефармальную сустрэчу ў Берліне для абмеркавання сітуацыі ва Украіне. Сустракацца ў нямецкай сталіцы будуць міністры замежных спраў краін Паўночнаатлантычнага альянсу. Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен прыбыў у Берлін на сустрэчу міністраў замежных спраў краін NATO. Асноўнай тэмай абмеркавання будзе вайна Расеі ва Украіне. Пра гэта ў Twitter паведаміў сам Блінкен. «Я прыехаў у Берлін, каб абмеркаваць наш саюз і дзеянні па пераадоленні нічым не справакаванай агрэсіі Расеі супраць Украіны», – напісаў Энтані Блінкен. Усё бліжэй да ўступлення NATO Фінляндыя і Швецыя, якія змянілі свой курс на нейтралітэт праз агрэсію Расеі супраць Украіны.

Напярэдадні міністры замежных справаў краінаў «Вялікай сямёркі» (G7) па выніках сустрэчы 14 траўня выступілі з заявай, у якой заклікалі Беларусь адмовіцца ад падтрымкі Расеі ў вайне супраць Украіны.