NATO ператварыла Вільню ў крэпасць



Горад абаронены сучаснай зброяй, каб арганізаваць бяспеку лідарам альянсу, якія сустрэнуцца на наступным тыдні ўсяго ў 32 кіламетрах ад мяжы з Беларуссю, саюзніцай Расеі, піша агенцтва Reuters.

Шаснаццаць саюзнікаў NATO накіравалі агулам каля 1000 вайскоўцаў для аховы саміту 11-12 ліпеня. Многія з іх таксама надалі перадавыя сістэмы супрацьпаветранай абароны, якіх няма ў краінах Балтыі. Так, Нямеччына разгарнула 12 ракетных установак Patriot, якія выкарыстоўваюцца для перахопу балістычных і крылатых ракет або ваенных самалётаў. У віленскім аэрапорце былі заўважаныя 8 ракетных установак Patriot, накіраваных у бок расейскага Калінінграда, яшчэ 2 накіраваныя ў бок Беларусі.

Гішпанія накіравала ў Літву сістэму супрацьпаветранай абароны NASAMS, Францыя – самаходныя гаўбіцы Caesar. Таксама Францыя, Фінляндыя і Данія размяшчаюць свае ваенныя самалёты ў Літве, Вялікая Брытанія і Францыя – сродкі барацьбы з беспілотнікамі. Польшча і Нямеччына накіравалі ў Літву верталётныя сілы спецназу. Іншыя краіны дасылаюць меры для барацьбы з любымі патэнцыйнымі хімічнымі, біялагічнымі, радыялагічнымі і ядзернымі нападамі. Як заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, «было б больш чым безадказна пакінуць наша неба без абароны, калі прыбываюць Байдэн і лідары 40 краін».