NATO ўзмоцніць прысутнасць у Румыніі, Славаччыне і Балгарыі
Краіны NATO пісьмова ўзгаднілі размяшчэнне сёлета вясной міжнародных сілаў у Румыніі, Славаччыне і Балгарыі. Фармальна, як піша DW са пасылкай на агенцтва dpa, рашэнне будзе прынятае 16 лютага.
На фоне сцягвання Расеяй вайсковых падраздзяленняў і вайсковай тэхнікі да мяжы з Украінай NATO плануе пашырыць сваю прысутнасць на ўсходнім флангу. На бягучым тыдні 30 краін – чальцоў альянсу зацвердзілі падчас пісьмовай працэдуры адпаведную ініцыятыву, паведаміла агенцтва dpa у пятніцу, 11 лютага са спасылкай на свае крыніцы.
Пры гэтым мова ідзе, у прыватнасці, аб размяшчэнні міжнародных сіл альянсу ў краінах на паўднёвы ўсход ад Украіны — Румыніі, Славаччыны і Балгарыі. Туды могуць быць накіраваныя вайскоўцы Францыі і ЗША. Да гэтага часу на ўсходнім флангу NATO войскі альянсу дыслакаваныя толькі ў краінах Балтыі і Польшчы, піша dpa.
Фота: U.S. Army via AP