Нацвыведка ЗША: Рызыка ўзнікнення канфліктаў узрасце да небывалага роўню



У найбліжэйшыя пяць гадоў рызыка ўзнікнення канфліктаў паміж краінамі і ўнутры іх узрасце да небывалага роўню з часоў халоднай вайны. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі Нацыянальнай выведкі ЗША, перадае Reuters у панядзелак, 9 студзеня.

На думку аўтараў дакладу «Глабальныя тэндэнцыі: Парадокс прагрэсу», гэта адбудзецца з-за таго, што існы сусветны парадак падрываюць антыглабалізм і нацыяналізм.

У якасці фактараў, якія фармуюць «цёмную і складаную бліжэйшую будучыню», эксперты вылучаюць рэгіянальныя канфлікты, тэрарызм, няроўнасць па роўні даходаў, змяненне клімату, слабы эканамічны рост, а таксама «ўсё больш напорыстыя» Расею і Кітай.

Аўтары дакладу таксама адзначылі, што ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі вырасце ровень пагрозы тэрарызму, які будзе зыходзіць ад невялікіх груп і асобных людзей, «узброеных новымі ідэямі і тэхналогіямі».

Даклад быў апублікаваны менш чым за два тыдні да інаўгурацыі абранага прэзідэнта Дональда Трампа. Пры гэтым, як адзначае Reuters, аўтары дакумента свядома пазбягаюць аналізу будучага палітычнага курса ЗША. У даследаванні асаблівая ўвага надаецца абласцям, на якіх абяцаў засяродзіцца падчас выбарчай кампаніі Трамп. У прыватнасці, гаворка ідзе пра паляпшэнне адносін з Расеяй, пераглядзе эканамічных адносін з Кітаем, павелічэнні працоўных месцаў у ЗША, а таксама барацьбе з тэрарызмам.

lenta.ru