Нацыянальна-вызвольны рух Беларусі збіраецца на “Шлях да Волі” ў Кіеве
На фоне крытыкі непразрыстасці фінансавання беларускіх дэмакратычных сілаў у выгнанні Полк Каліноўскага рыхтуецца даць справаздачу аб выкарыстаных сродках. Адбудзецца гэта на канферэнцыі “Шлях да Волі”, якая пройдзе 29 лістапада ў Кіеве, дзе збяруцца прадстаўнікі нацянальна-вызвольнага руху Беларусі.
Пра бягучыя справы Палка Каліноўскага распавёў дэмабілізаваны ваяр Палка, спадар Сяргей:
– Добраахвотнікі ідуць, цяпер крыху менш. Вось цяпер якраз будзе канферэнцыя, яны прапануюць план аднаўлення нацыянальнай свабоднай Беларусі. На аднаго байца па статыстыцы даводзіцца 3-4 чалавекі, якія забяспечвалі ў тыле. А ў палку да гэтага яшчэ не дайшлі. Тылавыя службы там нашмат меншыя, забеспячэнне, дарэчы, вельмі класнае. Я калі паступіў, мне выдалі кардонную скрыню, я яе не мог панесці. Вось у нас было забеспячэнні і тое, якое ЗСУ выдала – “піксель”, і ў той жа час тое, што полк сам купляў на данаты.
Гэтыя ды іншыя праблемы беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне будуць абмеркаваныя падчас канферэнцыі „Шлях да Волі”, ініцыяванай Фондам Кастуся Каліноўскага. У праграме дня: слуханні па стратэгіі вызвалення Беларусі ды гарантыям вяртання ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху, а таксама пытанні кампенсацый для пацярпелых ад рэжыму і палітычных зняволеных.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Палка і аргкамітэта „Шлях да Волі”