Нацыянальны Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя БНР выступіў з заявай



Нацыянальны Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі выступіў з заявай, у якой рашуча асуджае прэвентыўныя затрыманні сябраў Аргкамітэта: Максіма Вінярскага, Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка, а таксама сябра Моладзі БНФ Арцёма Касаварава.

 

                                                       ЗАЯВА

Нацыянальнага Аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Нацыянальны Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя БНР выказвае рашучы пратэст супраць прэвентыўнага затрымання напярэдадні 25 сакавіка – Дня Незалежнасці – сябраў Аргкамітэта: Максіма Вінярскага, Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка, а таксама сябра Моладзі БНФ Арцёма Касаварава.

Мы лічым, што затрыманні трох сябраў Аргкамітэта і сябра Моладзі БНФ звязаныя з іх дзейнасцю па падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў да 100-годдзя аднаўлення беларускай дзяржаўнасці  і патрабуем іх недакладнага вызваленя. 

Мы спадзяемся, што адзначэнне  найвялікшага нацыянальнага свята беларускага народа  пройдзе годна, мірна і цывілізавана. Заклікаем улады Беларусі спыніць рэпрэсіўную  практыку ў дачыненні да грамадзянаў сваёй краіны.

Звяртаем увагу беларускай і міжнароднай грамадзянскіх супольнасцяў на абяцанне ўладаў Беларусі “знайсці агульную мову” з арганізатарамі мерапрыемстваў.

Спадзяемся, што арыштаваныя сябры Нацыянальнага Аргкамітэта і Моладзі БНФ разам з намі, на волі, годна адсвяткуюць 100-годдзе аднаўлення Незалежнасці нашай дзяржавы.

 

Свабоду Максіму Вінярскаму!

Свабоду Арцёму Касавараву!

Свабоду Уладзіміру Някляеву!

Свабоду Вячаславу Сіўчыку!

Жыве Беларусь!

22 Сакавіка 2018 г.

г. Менск

Беларускае Радыё Рацыя