Навальны паказаў кватэру, сядзібу ды італьянскую вілу Салаўёва
„Хлусы, крывадушнікі, прапагандысты – менавіта яны аснова гэтай улады, а ніякая не Расгвардыя ці Памфілава з яе фальсіфікацыямі на выбарах”, – піша сайт navalny.com
„Тэлевядучыя, удзельнікі тэлешоў і прадзюсеры з акуратнымі прычоскамі – менавіта яны горшыя людзі краіны і зрабілі больш за ўсё для пераўтварэння Расеі ў адсталую краіну трэцяга свету. Пры гэтым самі яны на кожны новы год, травеньскія святы і ў жніўні абавязкова выязджаюць за мяжу, дзе кажуць „як жа добра ў Еўропе” і п’юць каву з маленечкай філіжанкі.
Гэта відэа мы зрабілі таму, што вельмі часта можна пачуць размовы пра тое, як ім на душы цяжка. Яны вымушаныя хлусіць. Небаракі робяць гэта таму, што тб – іх прафесія, больш яны нічога не ўмеюць. Не галадаць жа ім?” – паведамляе сайт Аляксея Навальнага.