Навальны параіў Лукашэнку правесці новыя выбары
Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны параіў Лукашэнку атрымаць гарантыі бяспекі ад беларускай апазіцыі і іншых дзяржаў, а таксама абвясціць пакт нацыянальнага замірэння і новыя выбары.
«І з гэтымі гарантыямі бяспекі адрэзаць сабе 20 кіламетраў у Белавежскай пушчы і ў ёй жыць. І хай абяруць новага прэзідэнта» — сказаў Навальны ў інтэрв’ю аднаму блогеру, тэлеграм-канал якога нядаўна прызналі ў Беларусі экстрэсісцкім.
Каля года таму адна з удзельніц мінулых прэзідэнцкіх выбараў Ганна Канапацкая ўнесла ў парламент законапраект аб гарантыях прэзідэнту, які завяршыў сваім паўнамоцтвы. Новы склад парламента гэты дакумент не разглядаў.
У кастрычніку Святлана Ціханоўская дапусціла магчымасць прадастаўлення гарантый Лукашэнку і яго сям’і ў выпадку перадачы ўлады апазіцыі для правядзення новых выбараў.