Навошта Рыгор Кастусёў хадзіў у Адміністрацыю прэзідэнта?



Cтаршыня Партыі БНФ распавёў пра сваю сустрэчу з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэем Кунцэвічам.

Тэмай сустрэчы быў прапанаваны арганізацыямі грамадзянскай супольнасці план дзеянняў на 2020 год па ўмацаванні патрыятызму і беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Рыгор Кастусёў: Гэтая сустрэча была маёй ініцыятывай, хаця ў падрыхтоўцы дакументаў дапамагалі многія сябры і калегі з той каманды, якая рыхтавала прапановы і ідэі на 100-ю гадавіну Рады БНР.

РР: Як прайшла сустрэча?

Рыгор Кастусёў: Яна доўжылася каля 15 хвілін, час быў абмежаваны, але дыялог адбыўся прадуктыўны. Я перадаў план прапаноў, а Кунцэвіч паабяцаў мне, што ў бліжэйшы час іх разгледзіць і дасць адказ. Дарэчы, ён нядрэнна валодае роднай мовай.

У наступным годзе будзе 100-я гадавіна Слуцкага збройнага чыну, ёсць у нас план шэрагу мерапрыемстваў, звязаных з Днём беларускай мовы, Днём Волі, Днём абвяшчэння незалежнасці Беларусі і Днём пісьменства.

Будзем спадзявацца, што ўсе задумкі ўдасца здзейсніць, і ўлады выкажуць паразуменне, а не будуць ўстаўляць палкі ў колы.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота narodny.org