Наземная аперацыя ў сектары Газа пакуль адмененая?
16 гадоў таму
У сектары Газа ў Ізраілі пакуль адмененая наземная аперацыя, але ў любы момант яна можа пачацца.

Пра гэта распавяла грамадзянка Ізраілю беларускага паходжання Ната Карнеева. Краіна надалей знаходзіцца ў стане вайны, – адзначыла яна:
– Наземная аперацыя адкладзена на нявызначаны тэрмін. Я мяркую, што яе могуць нават адмяніць. Я так зразумела, што гэта зроблена па просьбе ЗША. ЗША вельмі баіцца, што канфлікт распаўсюдзіцца яшчэ на Хезбалу, якая базуецца ў Ліване, што адкрыецца другі фронт на Поўначы.
Вайна паміж Ізраілем і Палестынай ідзе ўжо больш за два тыдні. Цяпер не выключаецца, што калі не будзе наземнай аперацыі, то ваенны канфлікт не скончыцца за некалькі месяцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
