Назіральнікам дазволілі «назіраць» за выбарамі на вуліцы
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Па словах грамадскага актывіста са Слоніма Віктара Марчыка, сяброў Слонімскага дэмакратычнага згуртавання, якія назіраюць за датэрміновымі выбарамі, сёння, 4 жніўня, адправілі назіраць на вуліцу пры ўваходзе ў памяшканні, дзе знаходзяцца ўчасткі.
За датэрміновым галасаваннем у Слоніме на вуліцы сёння «назіралі» на выбарчых участках № 9, 10, 11 ды іншых. У памяшканне слонімскіх назіральнікаў толькі дапусцяць 5 і 6 жніўня.
«Але падчас выбараў, – сказаў Віктар Марчык, – назіральнікаў ад Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл ніхто не пусціць. І ў першы дзень датэрміновых выбараў некаторыя старшыні камісіяў хацелі не дапусціць у канцы дня да назірання за апячатваннем урны для галасавання. Але, відаць, своечасова апамяталіся, што Ярмошына дазволіла».
Так прайшоў у Слоніме першы дзень назірання за выбарамі.
Беларускае Радыё Рацыя