Назіральнікаў пазбаўляюць акрэдытацыі



Назіральнік ад незалежных прафсаюзаў работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Аўсеенка распавёў, за што яго пазбівілі акрэдытацыі.

Па словах назіральніка, ён працаваў тры няпоўныя дні на сталічным выбарчым участку №103, які знаходзіцца ў СШ №136.

“Пасля таго, як акрэдытаваўся, адразу ж даў прапанову ў камісію аб галосным і празрыстым падліку галасоў, – кажа Аляксандр Аўсеенка.Напрыклад, каб назіральніка пры падліку галасоў падпускалі на такую адлегласць, каб было бачна, за каго людзі галасавалі ў бюлетэнях. Старшыня камісіі разглядзеў прапановы і даў адмоўны адказ. Я падаў скаргу, каб пытанне паўторна разглядзелі на камісіі. Адказ, натуральна, не далі. На другі дзень я заўважыў, што пасля галасавання на скрыні пячаткі паставілі, а на дзвярах – не. Ізноў напісаў скаргу. У тым ліку, і пракуратуру. Думаеце, нехта прыслухаўся да маіх заўваг? Не толькі не прыслухаліся, але і пазбавілі акрэдытацыі. Натуральна, я гэта ўсё буду абскарджваць”.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя