Назіральнікі ад СНД: Да выбарчай кампаніі прэтэнзій няма
10 жніўня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбылася сустрэча першага намесніка старшыні ВС Валерыя Калінковіча з кіраўніком штаба місіі назіральнікаў ад СНД Яўгенам Слабадой.
Як паведамляе прэс-служба ВС, Яўген Слабада заявіў, што мэта назіральнікаў ад СНД — даць ўсебаковую ацэнку выбарчаму працэсу і падрыхтаваць аб’ектыўнае заключэнне пра вынікі маніторынгу выбараў акрэдытаванымі членамі місіі.
Слабада зазначыў, што, паводле яго назіранняў, «на гэты момант да выбарчай кампаніі, якая праводзіцца, прэтэнзій няма». Усе працэсы праходзяць галосна, адкрыта, у прысутнасці назіральнікаў, у роўных умовах для ўсіх удзельнікаў.
Кіраўнік штаба місіі назіральнікаў ад СНД падзякаваў за падаванне Вярхоўным судом інфармацыі пра скаргі ў суды, што тычацца працэсу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Валерый Калінковіч, у сваю чаргу, адзначыў гатоўнасць судоў да аб’ектыўнага і бесстаронняга разгляду ўсіх скрагаў, якія паступаюць падчас выбарчай кампаніі.
«Такія працэсы з’яўляюцца галоснымі, адкрытымі. Інфармацыя пра вынікі разгляду будзе аператыўна размяшчацца на афіцыйным інтэрнэт-партале Вярхоўнага суда. Такі падыход спрыяе правядзенню свабодных, дэмакратычных выбараў. Мы разлічваем на тое, што выбарчая кампанія пройдзе ў спакойным рэжыме», — сказаў Калінковіч.