Назіральнікі фіксуюць парушэнні на ўчастках у Берасці



Прымус да галасавання, няправільна выданая колькасць бюлетэняў, на некаторых участках пасля галасавання памяшканне не апячатваецца, — такія першыя парушэння на датэрміновым галасаванні фіксуюць назіральнікі і праваабаронцы ў Берасці.

Незалежны назіральнік Уладзімір Вялічкін звярнуў увагу, што на ўчастках пакуль даволі нізкая наведвальнасць выбаршчыкамі:

— Яўка выбаршчыкаў нізкая, на некаторых участках ужо бачна, што дадзеныя падліку тых, хто прыйшоў галасаваць па падліках назіральніка і падліках камісіі адрозніваюцца.  І гэта толькі першы дзень. Я перакананы, што чым далей, тым гэтая розніца будзе большая.   

Наперадзе яшчэ два дні датэрміновага галасавання, асноўны дзень выбараў пройдзе ў гэтую нядзелю, 11 верасня. Менавіта ў гэты дзень магчымая большая колькасць фальсіфікацый на выбарчых участках.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце