„Не – адмене санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі!”
З такім пасылам актывісты Беларуска-еўрапейскага задзіночання з Бельгіі зладзілі інфармацыйны пікет ля будынку Еўрапейскай камісіі ў Бруселі. Звыш 10 актывістаў выстраіліся з плакатамі і з інфармацыйнымі ўлёткамі, у якіх інфармуюць еўрапейскіх палітыкаў і жыхароў бельгійскай сталіцы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Гаворыць удзельнік і суарганізатар пікета Зміцер Піменаў:
– Мы знаходзімся паміж будынкамі Еўракамісіі і Савета Еўропы. Мы хочам звярнуць увагу на тое, што да Лукашэнкі сталі неадэкватна змякчаць санкцыі. У нашым бюлетэні мы расказваем, што арыштаваны Зміцер Піліенка за бел-чырвона-белы сцяг, а Ніна Багінская падверглася канфіскацыі маёмасці. Мы гэта хочам данесці да еўрапейскіх палітыкаў. Мы не згодныя з тым, што Еўропа паслабляе санкцыі да дыктатара, які зусім не змяніўся.
Пікет доўжыўся з 12 па 13 гадзіну. Па словах удзельнікаў, многія палітыкі цікавіліся іх бюлетэнямі і жадалі ім посьпехаў. Нагадаем, што Еўразвяз адмяніў санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў сярэдзіне лютага гэтага году.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота vesti.ru