„Не адменім санкцыі, пакуль у Беларусі не спыняцца рэпрэсіі”
Не адменім санкцыі, пакуль у Беларусі не спыняцца рэпрэсіі. Пра гэта заявіў кіраўнік дыпламатыі Еўрапейскага звязу Жазэп Барэль.
«Мы падтрымліваем народ Беларусі і асуджаем усе формы рэпрэсіяў супраць беларускіх грамадзян. Санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да хаўруснікаў рэжыму Лукашэнкі не будуць адмененыя, пакуль рэпрэсіі не спыняцца, не будуць вызваленыя ўсе палітвязні і не адбудуцца свабодныя і сумленныя выбары», — напісаў ён.
Жазэп Барэль перапосціў у сябе ў Твітары відэакліп Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў з тлумачэннямі, якія санкцыі і за што ўвёў Еўразвяз супраць рэжыму ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя