“Не ваше дело!” – адказ назіральніку на яго заўвагу
Слонімец Міхаіл Сашко – наглядальнік за выбарамі па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 на Новым участку № 9, які знаходзіцца ў Слонімскай сярэдняй школе № 3, заўважыў, што чальцы камісіі не апячаталі сейф і пакой, у якім захоўваюцца урна і бюлетэні для галасавання. На заўвагу і патрабаванне апячатаць сейф з бюлетэнямі і пакой, яму чальцы камісіі адказалі: “Не ваше дело!”.
Па дадзеным факце складзена скарга на імя старшыні акруговай выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58 Алены Мачалінай.
Беларуская Радыё Рацыя, Слонім
