„Не ваюй на тэрыторыі Украіны!”
„Не ваюй на тэрыторыі Украіны! Перамога ўсё роўна будзе за Украінай, паколькі ўкраінцы жывуць на сваёй зямлі. А ўсе, хто прыходзяць са зброяй у руках, – ворагі”.
Прыслухацца да такіх словаў заклікае як расейцаў, так і патэнцыйна беларусаў украінскі незалежны журналіст, ваенны медык Зміцер Гутман:
– Хачу звярнуцца да вашых беларусаў, якія ваююць з тэрыторыі Расеі, што лепш ім уцякаць з расейскага войска і з Украіны. Таму што, калі нашы вайскоўцы ваююць, то яны забіваюць усіх, хто прыйшоў на нашу тэрыторыю, не разбіраюцца – беларус, расеец ці крымчанін. Не хочаш быць забітым ва Украіне, едзь да сябе дадому – у Беларусь, Расею і жыві там. Не ваюй на тэрыторыі Украіны!
Зміцер Гутман спадзяецца, што не дойдзе да таго, што беларусы будуць хоць у якім выглядзе ваяваць на тэрыторыі Украіны і супраць Украіны, апроч тых, што задзейнічаныя, напрыклад, у палку Каліноўскага і абараняюць дзяржаву разам з украінцамі.
Беларускае Радыё Рацыя