Неабходна актуалізацыя Будапешцкага мемарандуму



Неабходна, каб Будапешцкі мемарандум, які гарантаваў бяспеку Беларусі ўзамен на вывад ядзернай зброі, быў актуалізаваны, – лічыць беларускі палітык, дырэктар цэнтра «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька. Гарантамі цэласнасці і бяспекі Беларусі ў лістападзе 1994 года сталі ЗША, Велікабрытанія, а таксама Расея, якая потым груба парушыла гэты мемарандум.

Анатоль Лябедзька нагадвае, што 10 гадоў таму ў Дзярждэпартамент ЗША некалькімі палітычнымі лідарамі была накіравана прапанова, каб ЗША знайшлі фармат прыняцця новага дакумента, які дазволіў бы рэальна выконваць тыя абавязкі, якія дэклараваны ў Будапешцкім мемарандуме. Напярэдадні магчымага візіту ў Менск дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа тэма зноўку становіцца актуальнай:

– Мы можам гэта нагадаць, што ў вас там 10 гадоў ляжыць такая папера, давайце рэфлексій. Мы звярталіся і да Макея, што ён мусіць бегаць не з нейкай фантастычнай ідэяй нейкіх хельсінкіт, якая абсалютна фантастычная. А проста ехаць у Кіеў, у Казахстан, ствараць кааліцыю і разам шукаць магчымасць як рэанімаваць Будапешцкі мемарандум. Таму што там закладзеныя фармальна вось гэтыя дэкларатыўныя гарантыі для Беларусі, але яны, як бачым па досведу Украіны, не працуюць.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Для дыпламатаў, і не толькі амерыканскіх і брытанскіх, але і для беларускіх, праца над тым, каб зрабіць Будапешцкі мемарандум эфектыўным дакументам, з’яўляецца адной з галоўных, – лічыць Анатоль Лябедзька.

Беларускае Радыё Рацыя