Неба над Беларуссю будуць патруляваць стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі РФ



Узброеныя Сілы Беларусі нарасцілі склад дзяжурных сіл СПА на Заходнім і паўночна-заходнім напрамках. Таксама з сённяшняга дня палёты стратэгічнай бамбардзіровачнай авіяцыі, якія да гэтага насілі цыклічны характар, будуць выконвацца на рэгулярнай аснове. Міністэрства абароны называе гэта мерамі адэкватнага рэагавання на становішча, якое складваецца ў паветры і на зямлі.

Фота Мінабароны РБ

Па рашэнні Мінабароны Беларусі, узгодненага з кіраўніцтвам Мінабароны Расеі, 10 лістапада былі адпрацаваны практычныя пытанні ўзаемадзеяння ў паветры сіл і сродкаў, якія ўваходзяць у камплект Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі і Расеі.

„Адпрацаванае практычнае ўзаемадзеянне ў паветры знішчальнай авіяцыі, якая ўваходзіць у камплект адзінай сістэмы войскаў супрацьпаветранай абароны. Выкананы задачы патрулявання дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем двух самалётаў ТУ-22М3 Паветрана-касмічных сіл Расеі. Адпрацаванае ўзаемадзеянне з наземнымі пунктамі кіравання. Самалёты ТУ-22М3 у разліковы час здзейснілі пасадку на аэрадроме, які базуецца на тэрыторыі Расеі», – гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Беларусі.

Раней Міністэрства абароны Расеі паведамляла, што сёння два бамбардзіроўшчыка ТУ-22М3 ВКС РФ здзейснілі патруляванне ў паветранай прасторы Беларусі.

Паводле reform.by