«Непахісная трываласць-2017»



Ва Украіне завяршаюцца комплексныя камандна-штабныя вайсковыя вучэнні «Непахісная трываласць-2017», якія распачаліся 12 верасня. Украінскія вайскоўцы дэкларуюць, што на вучэннях адпрацоўваліся выключна абарончая аперацыі.

Найбольшую пагрозу ўкраінскія вайскоўцы пабачылі ў стратэгіі і тактыцы «гібрыдных войнаў», якія Расея скарыстала пры анексіі Крыма і распальванні вайны на Данбасе ў 2014 годзе. Адпаведна, адной з мэтай вучэнняў «Непахісная трываласць-2017» стала адпрацоўка супрацьдзеяння ўзброеным сілам патэнцыйнага агрэсара, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны без афіцыйнага абвяшчэння вайны.

Як заявіў начальнік Генштабу Узброеных Сіл Украіны Віктар Мужэнка, на камандна-штабныя вучэннях адпрацоўваліся «абарончыя, стабілізацыйныя і баявыя дзеі», найперш – у сувязі з сумеснымі беларуска-расейскімі вучэннямі «Захад-2017», якія распачаліся на тэрыторыі Беларусі 14 верасня.

Тым часам 11 верасня на тэрыторыі Львоўскай вобласці стартавалі вучэнні «Rapid Trident-2017», у якіх задзейнічана каля дзвюх з паловай тысяч вайскоўцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Міністэрства Абароны Украіны