Непрызнанне „рэферэндуму” ў Беларусі на парадку дня ЕЗ



Павел Латушка прыняў удзел у сустрэчы з Еўрапейскімі пасламі, акрэдытаванымі ў Варшаве. Сустрэча была арганізавана паслом Францыі ў Польшчы ад імя французскага старшынства ў ЕЗ.

Сустрэча была прысвечана пошуку шляхоў выхаду з унутрыпалітычнага крызісу, які склаўся ў Беларусі і магчымым дзеянням ЕЗ у сувязі з удзелам рэжыму ў дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне.

Прыняцце рашэння аб непрызнанні „рэферэндуму” з’яўляецца бліжэйшым на парадку дня ў ЕЗ.

Спецыяльны прадстаўнік МЗС Францыі па пытаннях Беларусі Нікаля дэ Лакост 22-га лютага на сустрэчы з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам падкрэсліў, што „Францыя не прызнае „рэферэндум”, які пачаўся ў Беларусі”.

Спецпрадстаўнік МЗС Францыі таксама пацвердзіў пазіцыю ўрада гэтай краіны, што Францыя не прызнае Лукашэнку ў якасці прэзідэнта Беларусі.